1. Domov
  2. Home

Veľvyslanectvo Slovenskej republiky v Minsku

Minsk - miestny čas:

Паведамленне аб прыёме заяў на нацыянальныя візы ў Пасольстве Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь ад 25 красавіка 2023 г.

Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Мінску паведамляе, што ў працэс прызначэння дат для падачы дакументаў на нацыянальныя візы былі ўнесены змены.

Звяртаем вашу ўвагу, што заяўнікі будуць рэгістравацца выключна праз электронную пошту cons.minsk@mzv.sk. Размеркаванне дат будзе ажыццяўляцца заўсёды на базе аднаго месяца (на месяц наперад: напрыклад, у ліпені будзе праводзіцца рэгістрацыя на жнівень) і распачнецца ў першы працоўны дзень гэтага месяца.

 

Тэрмін браніравання

Першае браніраванне дат праз cons.minsk@mzv.sk будзе адкрыта ў перыяд з 3 ліпеня 2023 г. а 9:00 паводле мясцовага часу (Беларусь) да 7 ліпеня 2023 г., 15:00 (даты на жнівень).

 

Крытэрыі прыёму заявак

Пасольства будзе прымаць толькі заяўкі, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:

У тэме электроннага ліста заяўнік павінен пазначыць мэту заяўкі (напрыклад, заяўка на браніраванне даты для падачы дакументаў на візу D) і звесткі пра мэту пражывання ў Славакіі напрыклад, навуковае даследаванне, вучоба ў навучальнай установе Славакіі, бізнес, працаўладкаванне, уз’яднанне сям’і і пад.).

Тэкст электроннага ліста заўсёды павінен змяшчаць наступныя звесткі:

  1. Імя і прозвішча заяўніка на візу
  2. Дата нараджэння заяўніка на візу
  3. Нумар пашпарта заяўніка на візу
  4. Фотакопія старонкі з пашпартнымі данымі заяўніка на візу

 

Без указання ўсіх названых звестак заяўка на прызначэнне даты несапраўдная.

Электронныя лісты, якія не будуць адпавядаць усім пералічаным вышэй патрабаванням (тэма ліста, звесткі ў тэксце ліста), электронныя лісты, якія будуць адпраўлены на адрас электроннай пошты cons.minsk@mzv.sk да пачатку працэсу рэгістрацыі (гэта значыць да названых даты і часу), і некалькі электронных лістоў, адпраўленых адным заяўнікам, не будуць разглядацца і будуць лічыцца несапраўднымі.

У выпадку, калі адзін заяўнік адправіць некалькі электронных лістоў у вызначаны тэрмін, яго заяўкі будуць аўтаматычна выдалены, нават у выпадку, калі лісты былі адпраўлены з розных адрасоў. Паведамленне пра выдаленне будзе адпраўлена толькі на першы выяўлены дубліраваны адрас заяўніка. Калі выявіцца, што заяўнік у папярэднія месяцы падаваў заяву на доўгатэрміновую візу і гэта заява ўжо на стадыі разгляду, яго электронны ліст таксама будзе выдалены з працэсу далейшай апрацоўкі і будзе лічыцца несапраўдным.

Заяўкі будуць апрацаваны ў храналагічным парадку паводле часу іх атрымання. Заяўкі, якія адпавядаюць усім патрабаванням і былі адпраўлены да запаўнення месцаў для запісу, будуць апрацаваны на працягу 7 дзён з моманту заканчэння рэгістрацыі.

Прызначаныя даты запісу строга фіксуюцца і не могуць быць зменены.

Звяртаем вашу ўвагу, што спробы масавай рассылкі лістоў для рэгістрацыі з дапамогай сродкаў праграмавання могуць быць расцэнены як спам службамі абароны ад спаму дамена mzv.sk з мэтай забеспячэння функцыянавання сістэмы для ўсіх заяўнікаў, у выніку чаго такія заяўкі не будуць улічвацца.

Booking appointment

It is necessary to book an appointment to visit the consular section. 

Nasledujúci sviatok je
29. marec
Veľkonočný piatok
Veľvyslanectvo je zatvorené

Study in Slovakia
The National Scholarship Programme of the Slovak Republic supports study/research/teaching/artistic mobility of international students, PhD students, university teachers, researchers and artists at higher education institutions and research organisations. 
BACKGROUND COLOR:
#003078
FONT COLOR:
#FFFFFF
LINK COLOR:
#FFFFFF

The Schengen area is a part of the territory of Europe in which people may travel freely without any border checks at internal borders of Schengen Member States. Citizens from some non-EU countries are required to have a visa when travelling to the Schengen area.

Slovakia is a special country. Even in such a small area, you’ll find everything from natural treasures and historical monuments to rich folk culture and modern entertainment in the busy city streets. Enjoy the beauty and unique atmosphere that Slovakia has to offer.

A qualified, productive and cost-effective labour force, unique geographical location in the heart of Europe, macroeconomic stability and membership in the Eurozone are just some of the factors that enable the successful implementation of investment projects in Slovakia.