Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Мінску паведамляе, што ў працэс прызначэння дат для падачы дакументаў на нацыянальныя візы былі ўнесены змены.
Звяртаем вашу ўвагу, што заяўнікі будуць рэгістравацца выключна праз электронную пошту cons.minsk@mzv.sk. Размеркаванне дат будзе ажыццяўляцца заўсёды на базе аднаго месяца (на месяц наперад: напрыклад, у ліпені будзе праводзіцца рэгістрацыя на жнівень) і распачнецца ў першы працоўны дзень гэтага месяца.
Тэрмін браніравання
Першае браніраванне дат праз cons.minsk@mzv.sk будзе адкрыта ў перыяд з 3 ліпеня 2023 г. а 9:00 паводле мясцовага часу (Беларусь) да 7 ліпеня 2023 г., 15:00 (даты на жнівень).
Крытэрыі прыёму заявак
Пасольства будзе прымаць толькі заяўкі, якія адпавядаюць наступным крытэрыям:
У тэме электроннага ліста заяўнік павінен пазначыць мэту заяўкі (напрыклад, заяўка на браніраванне даты для падачы дакументаў на візу D) і звесткі пра мэту пражывання ў Славакіі напрыклад, навуковае даследаванне, вучоба ў навучальнай установе Славакіі, бізнес, працаўладкаванне, уз’яднанне сям’і і пад.).
Тэкст электроннага ліста заўсёды павінен змяшчаць наступныя звесткі:
- Імя і прозвішча заяўніка на візу
- Дата нараджэння заяўніка на візу
- Нумар пашпарта заяўніка на візу
- Фотакопія старонкі з пашпартнымі данымі заяўніка на візу
Без указання ўсіх названых звестак заяўка на прызначэнне даты несапраўдная.
Электронныя лісты, якія не будуць адпавядаць усім пералічаным вышэй патрабаванням (тэма ліста, звесткі ў тэксце ліста), электронныя лісты, якія будуць адпраўлены на адрас электроннай пошты cons.minsk@mzv.sk да пачатку працэсу рэгістрацыі (гэта значыць да названых даты і часу), і некалькі электронных лістоў, адпраўленых адным заяўнікам, не будуць разглядацца і будуць лічыцца несапраўднымі.
У выпадку, калі адзін заяўнік адправіць некалькі электронных лістоў у вызначаны тэрмін, яго заяўкі будуць аўтаматычна выдалены, нават у выпадку, калі лісты былі адпраўлены з розных адрасоў. Паведамленне пра выдаленне будзе адпраўлена толькі на першы выяўлены дубліраваны адрас заяўніка. Калі выявіцца, што заяўнік у папярэднія месяцы падаваў заяву на доўгатэрміновую візу і гэта заява ўжо на стадыі разгляду, яго электронны ліст таксама будзе выдалены з працэсу далейшай апрацоўкі і будзе лічыцца несапраўдным.
Заяўкі будуць апрацаваны ў храналагічным парадку паводле часу іх атрымання. Заяўкі, якія адпавядаюць усім патрабаванням і былі адпраўлены да запаўнення месцаў для запісу, будуць апрацаваны на працягу 7 дзён з моманту заканчэння рэгістрацыі.
Прызначаныя даты запісу строга фіксуюцца і не могуць быць зменены.
Звяртаем вашу ўвагу, што спробы масавай рассылкі лістоў для рэгістрацыі з дапамогай сродкаў праграмавання могуць быць расцэнены як спам службамі абароны ад спаму дамена mzv.sk з мэтай забеспячэння функцыянавання сістэмы для ўсіх заяўнікаў, у выніку чаго такія заяўкі не будуць улічвацца.