1. Domov
  2. Services
  3. Issuance of visas

Афармленне віз  

Obsah
    Aktualizované 11.04.2023
    Publikované 11.04.2023

    Тэрміновая інфармацыя

    Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь з мэтай прафілактыкі распаўсюджвання віруснага захворвання COVID-19 і на падставе шэрагу высноў Цэнтральнага віруснага штаба Славацкай Рэспублікі і даручэння старшыні крызіснага штаба Міністэрства замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі інфармуе пра тое, што з 12 сакавіка 2020 года часова спыняецца прыём заяў на атрыманне шэнгенскіх і нацыянальных віз у візавых цэнтрах VFS Global у Мінску і Гомелі.

    З 24 чэрвеня 2020 года консульскі аддзел Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Мінску ўзнавіў прыём заяў на нацыянальныя візы. Заяву на атрыманне нацыянальнай візы можна падаць у прыёмныя дні і гадзіны працы консульскага аддзела, папярэдне запісаўшыся па тэлефоне, і пры выкананні мер бяспекі, рэкамендаваных СААЗ (выкарыстанне антысептычных сродкаў, наяўнасць маскі).

    Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь інфармуе пра тое, што з 1 ліпеня 2020 года набыло моц Пагадненне паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз.

    Падача заявы для афармлення шэнгенскай візы

    Пералік дакументаў, якія падаюцца заяўнікамі ў Беларусі для атрымання кароткатэрміновых віз
    Word 23.2 kB, 11.4.2023, 280 stiahnutí
    Stiahnuť

    АФАРМЛЕННЕ КАРОТКАТЭРМІНОВЫХ ШЭНГЕНСКІХ ВІЗ У ПАРТУГАЛІЮ

    З 1 чэрвеня 2014 года набыло моц Пагадненне паміж Міністэрствам замежных і еўрапейскіх спраў Славацкай Рэспублікі і Міністэрствам замежных спраў Партугальскай Рэспублікі аб узаемным прадстаўніцтве ў візавых пытаннях, згодна з якім грамадзяне Беларусі, якія адпраўляюцца ў Партугальскую Рэспубліку, могуць падаваць дакументы для афармлення шэнгенскай візы ў Пасольстве Славацкай Рэспублікі ў Рэспубліцы Беларусь. Спіс дакументаў на афармленне кароткатэрміновай шэнгенскай візы можна паглядзець у раздзеле “Афармленне віз”.
     
    ! Дакументы, якія далучаюцца да заявы, павінны быць перакладзены на славацкую, рускую або англійскую мову.
    ля падачы заявы ў консульскі аддзел Пасольства абавязкова загадзя запоўніць заяву на атрыманне візы ў электроннай форме, а таксама папярэдне запісацца на дату і час падачы дакументаў для кожнага заяўніка, у тым ліку для дзяцей, на інтэрнэт-старонцы https://ezov.mzv.sk/e-zov
     
    Інструкцыя па запаўненні электроннай заявы на атрыманне шэнгенскай візы
    PDF 223.6 kB, 11.4.2023, 172 stiahnutí
    Stiahnuť

    Заяўнікі пры падачы дакументаў на атрыманне візы павінны здаць адбіткі дзесяці пальцаў.

    Адбіткі пальцаў здымаюцца адзін раз на 59 месяцаў за выключэннем адзначаных ніжэй выпадкаў. Нягледзячы на тое што заяўнік адбіткі пальцаў ужо здаў, консульскі аддзел павінен зняць адбіткі пальцаў паўторна ў наступных выпадках:

    • сумненні адносна асобы заяўніка;
    • калі немагчыма атрымаць адбіткі пальцаў з папярэдніх заяў на атрыманне візы, якія знаходзяцца ў адзінай візавай інфармацыйнай сістэме;
    • калі нізкая якасць знятых раней адбіткаў пальцаў, якія знаходзяцца ў адзінай візавай інфармацыйнай сістэме, не дазваляе выкарыстоўваць іх нанова.

    Ад абавязку здаваць адбіткі пальцаў вызваляюцца:

    • дзеці да 12 гадоў;
    • асобы, у якіх зняцце адбіткаў пальцаў фізічна немагчымае;
    • кіраўнікі дзяржаў або ўрадаў і члены нацыянальных урадаў з іх супругамі, а таксама члены іх афіцыйнай дэлегацыі, якія прыбываюць па запрашэнні ўрадаў дзяржаў-членаў або міжнародных арганізацый з афіцыйнай мэтай.

    Заяву на атрыманне візы можна падаць не раней, чым за 3 месяцы перад пачаткам запланаванай паездкі.

    Неабходныя дакументы для падачы заявы на атрыманне шэнгенскай візы

    Прыведзены спіс дапаможа вам падрыхтаваць неабходныя дакументы для падачы заявы на атрыманне візы.

    Звяртаем вашу ўвагу на тое, што Пасольства Славацкай Рэспублікі ў Мінску можа запытаць дадатковыя дакументы або інфармацыю, а таксама запрасіць на індывідуальнае інтэрв’ю, калі гэта неабходна для разгляду заявы. Падача пералічаных ніжэй дакументаў не гарантуе аўтаматычнай выдачы візы.

    1

    Электронная візавая заява павінна быць цалкам запоўнена, раздрукавана і падпісана заяўнікам.

    За непаўналетніх заяву падпісвае пастаянны або часовы ўладальнік бацькоўскіх правоў або апякун.

    АБ’ЯВА

    З 1 сакавіка 2015 года ўводзіцца абавязковае запаўненне заявы на атрыманне візы ў электроннай форме, а таксама папярэдняе браніраванне даты і часу падачы дакументаў праз інтэрнэт-старонку https://ezov.mzv.sk/e-zov

    2

    Тэрмін дзеяння пашпарта не павінен заканчвацца раней, чым за тры месяцы пасля меркаванай даты выезду з Шэнгенскай зоны. У пашпарце мусіць быць мінімум дзве пустыя старонкі з надпісам “Віза”. Ён не павінен быць старэйшым за дзесяць гадоў.

    Дадаткова падаюцца копіі с. 30–33 пашпарта са звесткамі пра заяўніка.

    3

    Фотаздымак павінен адпавядаць патрабаванням ICAO: каляровы, памерам 3,5 х 4,5 см, на светлым фоне.
    4

    Страхоўка павінна ахопліваць увесь перыяд знаходжання або першую паездку і дзейнічаць для ўсіх краін Шэнгенскага пагаднення, пакрываць усе выдаткі, якія могуць узнікнуць у сувязі з рэпатрыяцыяй па медыцынскіх прычынах, тэрміновай медыцынскай дапамогай, экстранай шпіталізацыяй або смерцю заяўніка ў час побыту ў краіне Шэнгенскага пагаднення.

    Сума мінімальнага пакрыцця павінна складаць 30 000 еўра.
    5

    6

    • копія пасведчання аб нараджэнні;
    • згода бацькоў або законных апекуноў на выезд дзіцяці за мяжу з натарыяльна засведчаным подпісам. Патрабуецца толькі ў выпадку, калі непаўналетні выязджае самастойна, або ў складзе турыстычнай групы, або ў суправаджэнні аднаго з бацькоў – у гэтым выпадку неабходны дазвол толькі ад другога законнага прадстаўніка. Выключэннем з’яўляецца законны прадстаўнік, які валодае выключным бацькоўскім правам (гэта значыць, калі другі законны прадстаўнік памёр або пазбаўлены бацькоўскіх правоў). У такім выпадку патрэбна паказаць пасведчанне аб смерці або судовую пастанову;
    • копія дзейнай шэнгенскай візы бацькоў, якія суправаджаюць непаўналетняга, калі атрыманне віз адбываецца ў розны час.
    7

    • дакумент, які пацвярджае легальнае пражыванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь (напрыклад, пасведчанне на жыхарства, доўгатэрміновая віза або доўгатэрміновая рэгістрацыя Аддзела па грамадзянстве і міграцыі), дзейны прынамсі на працягу трох месяцаў з моманту меркаванага вяртання з Шэнгенскай зоны.
    • у выпадку асоб, якія не пражываюць стала на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь, – пацвярджэнне законнага знаходжання ў Рэспубліцы Беларусь і абгрунтаванне падачы заявы на візу ў Рэспубліцы Беларусь, а не ў краіне пражывання.
    8

    Аплата прымаецца ў касе консульскага аддзела толькі наяўнымі ў грашовай адзінцы еўра.

    У выпадку адмовы ў выдачы візы консульскі збор не вяртаецца.

    Консульскі збор за прыём і разгляд візавай заявы для грамадзян Рэспублікі Беларусь, згодна з Пагадненнем паміж Рэспублікай Беларусь і Еўрапейскім саюзам аб спрашчэнні выдачы віз, якое ўступіла ў сілу 1 ліпеня 2020 года, складае:

    • 35 еўра (тэрмін афармлення 10 каляндарных дзён);
    • 70 еўра, у выпадку, калі заяўнік просіць, каб яго дакументы былі разгледжаны на працягу двух дзён, і консульскі аддзел дае згоду прыняць рашэнне ў тэрмін да 2 дзён;
    • бясплатна для дзяцей да 12 гадоў.

    Больш падрабязную інфармацыю пра консульскі збор можна знайсці з раздзеле “Візавыя зборы”

    9

    Информируем Вас о том, что начиная с этого момента и до дальнейшего уведомления для каждого заявления на получение Шенгенской визы требуется представление документа о цели поездки - приглашения, заверенного отделом Полиции по делам иностранцев Словакии. Отсутствие приглашения может привести к отказу в выдаче визы.

    С более подробной информацией вы сможете ознакомиться на сайте Министерства внутренних дел Словацкой Республики
    10

    Міністэрства ўнутраных спраў Славацкай Рэспублікі, згодна з § 6 абз. 3 закона № 404/2011 “Аб побыце замежных грамадзян”, вызначыла суму фінансавых сродкаў, неабходных для пакрыцця выдаткаў, звязаных са знаходжаннем грамадзян трэціх краін на тэрыторыі Славацкай Рэспублікі, у памеры 56 еўра на чалавека на дзень побыту.

    Складнікі гэтай сумы:

    • на жыллё – 30 еўра;
    • на сняданак – 4 еўра;
    • на абед – 7,50 еўра;
    • на вячэру – 7,50 еўра;
    • на кішэнныя выдаткі – 7 еўра.

    Калі грамадзянін трэцяй краіны часткова аплаціў побыт на тэрыторыі Славацкай Рэспублікі, то гэта ўлічваецца пры праходжанні памежнага кантролю.

    Фінансавыя сродкі могуць быць заменены засведчаным запрашэннем, згодна з § 19 Закона або гасцявой дамовай у адпаведнасці з асобнай інструкцыяй.

    Дакументы, якія датычацца фінансавага забеспячэння, не павінны быць

    старэйшымі за 1 месяц пры падачы заявы.

    Пацвярджэннем фінансавага забеспячэння заяўніка служыць, напрыклад:

    • пацвярджэнне працаўладкавання (з фіксацыяй памеру заработнай платы за апошнія тры месяцы);
    • арыгінал выпіскі з банкаўскага рахунку з фіксацыяй рэшты на бягучую дату;
    • доказ спонсарства трэцяй асобай (напрыклад, запрашэнне, засведчанае міграцыйнай паліцыяй Славацкай Рэспублікі; складзены ў адвольнай форме спонсарскі ліст ад асобы, якая аплачвае паездку) і любая з пералічаных вышэй даведка асобы, якая аплачвае побыт.
    11

    Неабходна пацвердзіць наяўнасць зваротнага квітка. У выпадку, калі заяўнік едзе на аўтамабілі, неабходна прад’явіць копію вадзіцельскіх правоў і тэхнічнага пашпарта аўтамабіля.
    12

    У выпадку ўзнікнення пытанняў Пасольства можа запатрабаваць у заяўніка дадатковыя дакументы, якія датычацца паездкі.

    Члены сямей грамадзян Еўрапейскага саюза

    Прыведзены вышэй спіс дакументаў, неабходных для афармлення віз, не адносіцца да членаў сямей грамадзян ЕС, ЕЭС і Швейцарыі, для якіх візы афармляюцца ў спрошчаным рэжыме.

    У адпаведнасці з законам аб пражыванні замежных грамадзян, пры падачы дакументаў на візу члены сямей грамадзян Славацкай Рэспублікі не разглядаюцца як члены сямей грамадзян ЕС, за выключэннем выпадкаў, прадугледжаных законам. Падрабязная інфармацыя пра катэгорыі асоб, на якіх распаўсюджваецца спрошчаны рэжым “сваякам грамадзян ЕС”, і ўмовы выдачы віз гэтым асобам можна знайсці тут.

     

    Працэс падачы заявы на візу

    Хто можа падаць дакументы для афармлення візы

    • Асабіста заяўнік.

    Калі на заяўніка не распаўсюджваецца патрабаванне здаць адбіткі пальцаў або ў выпадку, калі адбіткі пальцаў заяўніка былі атрыманы на працягу 59 месяцаў, заяву на візу, акрамя заяўніка, могуць падаць таксама наступныя асобы:

    • Пры сумеснай паездцы, аднолькавых тэрмінах выезду з краіны і ўезду ў краіну адзін з членаў сям’і можа падаць дакументы за ўсю сям’ю пры падачы дакументаў, якія пацвярджаюць роднасныя адносіны.
    • Калі мэта паездкі – спартыўныя, культурныя або навуковыя мерапрыемствы, падаць дакументы на групу, якая выязджае разам і вяртаецца разам (напрыклад, спартыўныя каманды, музычныя ці танцавальныя гурты, аркестры, групавыя экскурсіі і паездкі школьнікаў), можа арганізацыя або ўстанова, якая накіроўвае групу. Пры гэтым неабходна прад’явіць даверчы ліст, выдадзены адказным прадстаўніком арганізацыі.
    • Прадстаўнік тураператара можа падаць дакументы за кліентаў.

     

    Увага! Калі заяўнік не падаў заяву на візу асабіста, ён можа быць у далейшым запрошаны на інтэрв’ю для ўдакладнення інфармацыі адносна пададзеных дакументаў і падрабязнасцей планаванай паездкі.